Лукашэнка: Займацца стратэгіяй — прэрагатыва не ўрада, а прэзідэнта

25/10/2018 - 13:10

Урад Беларусі не павінен займацца выпрацоўкай стратэгіі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў першаму віцэ-прэм'еру Аляксандру Турчыну, якога ён прымаў сёння з дакладам, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка

Лукашэнка запатрабаваў, каб урад прымаў рашэнні калегіяльна. Ад Турчына ён запатрабаваў, каб той разабраўся з функцыянальнымі абавязкамі апарата ўрада і структурай.

Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што яму паступаюць сігналы, быццам урад хоча займацца стратэгіяй, а не паўсядзённымі справамі. "Урад будзе займацца не толькі выпрацоўкай стратэгіі. Гэта, дарэчы, не ваша прэрагатыва, стратэгія ў нас выпрацаваная, яна вызначаецца прэзідэнтам, уносіцца на галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах і зацвярджаецца Усебеларускім народным сходам. Магчымыя дзесьці карэкціроўкі, ураду ніхто не забараняе ўносіць змены па карэкціроўцы. Але рашэнне прымае прэзідэнт", — падкрэсліў Лукашэнка.

Па яго словах, у Беларусі ўрад заўжды займаўся рэальным сектарам эканомікі. Ён дадаў, што нашай краіне не патрэбны ўрад, "які будзе сядзець у кабінетах і выпрацоўваць нейкую стратэгію, не разумеючы, што адбываецца насамрэч".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі