Лукашэнка заявіў, што ніколі не даваў заданні дыпламатам шпіёніць

22/02/2019 - 09:30

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніколі не даваў заданні дыпламатам шпіёніць. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, беларускі дыпламатычны комплекс займаецца садзейнічаннем сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны. "Нам не патрэбна чыстая палітыка, нам патрэбна эканоміка!", — заявіў Лукашэнка ў пятніцу на сустрэчы з выкладчыкамі і курсантамі Вайсковай акадэміі ў Мінску.

"Ёсць у нас у пасольствах і ваенныя аташэ — можна сказаць, ваенныя дыпламаты, якія ажыццяўляюць кантакты паміж Беларуссю і краінай свайго знаходжання ў ваеннай сферы, цытуе словы Лукашэнкі "Беларусь сегодня". — Не сакрэт, што дыпламаты многіх краін займаюцца выведкай, шпіянажам. Але я такую задачу перад нашымі дыпламатамі ніколі не ставіў".

Цяпер не той час і трэба працаваць іншымі метадамі, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі