Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расія ўрэгулявалі нафтагазавую спрэчку

10/10/2016 - 09:48

У панядзелак, 10 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расія ўрэгулявалі нафтагазавую спрэчку. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, "удалося выйсці на падпісанне адпаведнага дакумента".

Як інфармуе БЕЛТА, пра ўрэгуляванне спрэчкі з Расіяй было паведамлена Лукашэнку. Ён атрымаў даклад ураду "па нафтагазавых пытаннях з Расійскай Федэрацыяй".

"Я так разумею, што чарговыя баталіі скончаныя", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, "праблемныя пытанні, прынамсі на ўчорашні дзень, былі ўзгоднены і зняты".

Як вядома, беларускі бок настойваў на зніжэнні цаны расійскага газу для беларускіх спажыўцоў, цяперашні кошт (132,77 долара за тысячу кубаметраў) назваў несправядлівым. Расія ж лічыла, што Беларусь мае запазычанасць у памеры 270-300 млн долараў. У Мінску гэты доўг не прызнавалі. На фоне газавых спрэчак Масква зменшыла пастаўкі нафты ў нашу краіну.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі