Лукашэнка заявіў пра жахлівы правал беларускай зборнай на Алімпіядзе (відэа)

15/02/2018 - 17:09

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра жахлівы правал беларускай зборнай на Алімпіядзе. “У людзей можа з’явіцца пытанне: грошы трацім, а дзе аддача?”, — сказаў ён падчас сустрэчы з кіраўніком Банка развіцця Сяргеем Румасам. Апошні таксама з’яўляецца старшынёй Беларускай федэрацыі футбола. Правалам Лукашэнка назваў і сітуацыю ў айчынным футболе.

Як вядома, на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане беларуская зборная пакуль не заваявала медалёў. Не апраўдаліся надзеі на Дар’ю Домрачаву ў біятлоне, але застаюцца шанцы на ўзнагароды ў фрыстайле.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі