Лукашэнка запрасіў Папу Францішка ў Беларусь і падараваў копію крыжа Еўфрасінні

21/05/2016 - 10:44

21 траўня ў Апостальскім палацы ў Ватыкане прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Папы Рымскага Францішка. Яна працягвалася 40 хвілін, 25 з іх у фармаце "сам на сам". Кіраўнік Беларусі запрасіў пантыфіка наведаць нашу краіну.

"Прыязджайце да нас. Вы атрымаеце столькі сіл і здароўя, колькі ні ў адной кропцы свету", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Што на гэта адказаў пантыфік, невядома.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася развіццё адносінаў паміж беларускай дзяржавай і Рымска-каталіцкай царквой. Кіраўнік Беларусі падараваў Папе Францішку копію крыжа Еўфрасінні Полацкай, мадэль карэты і галаграфічную ікону. Пантыфік падараваў Аляксандру Лукашэнку тры дакументы пра Евангелле, ахову прыроды і сям'ю, напісаныя ім, а таксама мастацкую выяву аліўкавага дрэва.

"Мінск можа быць месцам міру", — сказаў Папа Рымскі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі