Увечары 29 ліпеня Аляксандр Лукашэнка тэрмінова сабраў у Палацы Незалежнасці ў Мінску Савет бяспекі. Прычына відавочная — абвешчанае затрыманне ў Беларусі баевікоў з Расіі. Цяжка ўявіць, якая будзе рэакцыя кіраўніка дзяржавы і рашэнне Саўбеза. Як вядома, праз нейкі дзясятак дзён у нашай краіне мусяць прайсці прэзідэнцкія выбары.
Афіцыйна сцвярджаецца, што ў нашу краіну агулам прыбыло "больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі сітуацыі ў перыяд выбарчай кампаніі". Пра тое, дзе знаходзіцца асноўная колькасць "расійскіх турыстаў", удзельнікаў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера, не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.