Лукашэнка сказаў, што пра працу мытні яму “дакладваюць неверагодныя лічбы”

22/09/2017 - 13:12

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што пра працу мытні яму “дакладваюць неверагодныя лічбы”. Колькасць грузаў і людзей, якія праязджаюць транзітам праз Беларусь, павялічылася на траціну. “Што гэта нам дае?”, — спытаўся кіраўнік дзяржавы ў старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько.

Як інфармуе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, Сянько паведаміў, што мытны камітэт выконвае прагнозныя паказчыкі па збору плацяжоў у бюджэт на 100%. Сёлета ўжо сабрана на 249 млн долараў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Гэтага ўдалося дасягнуць за кошт павелічэння транзіту праз краіну (тавараў — на 24%, грузавога транспарту — на 17%, фізічных асоб — на 18%), павелічэння экспартных і імпартных аперацый, дзякуючы больш якаснай працы. Транзітная прывабнасць Беларусі стала лепшай, а ўмовы для бізнесу больш камфортнымі, адзначыў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі