Лукашэнка: Сістэму вытворчасці і рэалізацыі лекаў трэба манапалізаваць

26/01/2018 - 14:55

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў арганізаваць жорсткі кантроль у лекавай сферы. У пятніцу ён наведаў прадпрыемства “Мінскінтэркапс” і даў даручэнне чыноўнікам: “Цалкам павінна быць створана ў бягучым годзе ў першым паўгоддзі манапалізаваная сістэма — цалкам празрыстая і падкантрольная вам — сістэма вытворчасці і рэалізацыі лекавых тавараў: і айчынных, і імпартных”.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сістэма ў гэтай сферы мусіць быць выбудавана так, як гэта раней зрабілі з вытворчасцю, абаротам і імпартам тытунёвай і алкагольнай прадукцыі. “Я не гавару, што вы цэны будзеце ўстанаўліваць, яшчэ штосьці, але вы цалкам возьмеце пад кантроль усе гэтыя працэсы ў краіне… Усё трэба ўзяць пад кантроль… Тут нам жартаваць няма чаго”, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кантроль над абаротам лекаў мусіць быць больш жорсткім, чым з алкаголем і тытунем. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы хоча канчаткова разабрацца з праблемай пасярэдніцтва, якая істотна ўплывае на кошт тавару. “Купляюць за рубель — прадаюць за дзесяць”, — сказаў ён.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі