Лукашэнка самаўхіліўся: Чалы пра новыя механізмы прыняцця рашэнняў

07/12/2021 - 09:31
Палац Незалежнасці / openminsk

Беларусам растлумачаць, што цяжкія часы патрабуюць увядзення рэжыму строгай эканоміі і зацягвання паясоў, мяркуе эканаміст Сяргей Чалы. Але пакуль што адзінага рашэння — што казаць беларусам — быццам бы не прынята, лічыць эканаміст.

Адны запускаюць інвестыцыйны цыкл, іншыя ўводзяць рэжым найстражэйшай эканоміі, трэція непакояцца пра тое, што ў грамадстве падвышаецца сацыяльная напружанасць.

— Такое адчуванне, што няма адзінага цэнтра прыняцця рашэнняў. Лукашэнка ад гэтага самаўхіліўся. Галоўнай мэтай канстытуцыйнай рэформы бачыць магчымасць спіхнуць з сябе адказнасць за ўсё, што адбываецца. Але праз тое, што прапала агульнае ўяўленне пра тое, у якім кірунку бегчы, кожны робіць нешта сваё.

Праблема тых, хто прымае рашэнні, у тым, што яны хоць і думаюць пра настроі людзей, але не разумеюць іх, лічыць Чалы.

— Жывуць пад нагамі не чуючы краіны — не ведаюць, што адбываецца. А потым у вас раптам здараецца набег на банкі.

Рэзюмуючы, Чалы мяркуе, што сітуацыя выглядае так: лебедзь, рак і шчупак глядзяць у розныя бакі і няма спосабу ўсё звесці разам.

Поўную версію гутаркі з Сяргеем Чалым глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі