Лукашэнка расказаў, якой будзе наступная пяцігодка пад яго кіраваннем

20/10/2015 - 11:08

20 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях развіцця Беларусі.

Падчас нарады, як перадае БЕЛТА, ён заявіў, што ў новым пяцігоддзі пад яго кіраваннем працаваць па-старому будзе немагчыма. Па словах Лукашэнкі, развіццё краіны будзе вылучацца навізной.

Таксама кіраўнік Беларусі паведаміў, што будучы ўрад і ўсе органы ўлады сфармаваныя пераважна яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў. "Урад будучага пяцігоддзя, у асноўным, і ўсе органы ўлады сфармаваныя да прэзідэнцкіх выбараў. Я пра гэта казаў, другія прэзідэнцкія выбары так праходзяць. Людзі павінны ведаць, хто будзе працаваць пасля выбараў, калі гэтага прэзідэнта абяруць", — адзначыў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік заявіў, што чыноўнікі выказваюць фанабэрыю: "Людзі вельмі скардзяцца на чыноўніцкае фанабэрыя. Мы развучыліся размаўляць з людзьмі". Лукашэнка кажа, што такія паводзіны зусім недапушчальныя з боку чыноўнікаў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі