Лукашэнка прыехаў на “Камволь”

08/12/2017 - 07:55

У пятніцу, 8 снежня, Аляксандр Лукашэнка прыехаў на “Камволь”. Кіраўнік дзяржавы наведвае сталічнае прадпрыемства, дзе яго праінфармуюць пра мадэрнізацыю вытворчасці, пра фінансава-эканамічны стан і перспектывы развіцця. Як інфармуе БЕЛТА, гаворка пойдзе і пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінска ў бягучым годзе.

Лукашэнка пройдзе па цэхах, якія былі мадэрнізаваныя, азнаёміцца з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці. Яму пакажуць выставу ўзораў тканіны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі