Лукашэнка пагражае пратэстоўцам: хто закране сілавіка, застанецца без рук

30/10/2020 - 10:25

30 кастрычніка падчас прадстаўлення калектыву МУС новага міністра, уручэння генеральскіх пагонаў Аляксандр Лукашэнка жорстка выказаўся пра пратэсты ў Беларусі. Паводле яго слоў, улада цярпела, але пратэстоўцы перайшлі "чырвоныя рысы... шмат па якіх накірунках". Ён згадаў сабатаж на чыгунцы і вывешванне бел-чырвона-белых сцягоў (іх Лукашэнка назваў "фашысцкімі") на лініях электраперадач.

"Тыя, хто сёння спрабуе разбурыць, дэстабілізаваць інфраструктуру дзяржавы, павінны ведаць: з сённяшняга дня, асабліва ў кватэрах грамадзян, куды яны хаваюцца, мы ў палон нікога не бярэм, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Калі хто-небудзь дакранецца да ваеннаслужачага (я ўжо рабіў заўвагу генералам), ён павінен сысці адтуль як мінімум без рук".

Лукашэнка працягваў: "Я кажу гэта публічна, каб усе разумелі нашу далейшую рашучасць". Паводле яго слоў, "далей — усё". "Нам адступаць няма куды, і мы адступаць не збіраемся, — гаварыў ён міліцыянерам. — Хто гатовы, будзем дзейнічаць".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў прысутным афіцэрам і генералам, што цяпер "не сярэдзіна мінулага стагоддзя", таму давядзецца дзейнічаць "прыгожа" і "цярпліва". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі