Лукашэнка паехаў у корпус РНПЦ "Маці і дзіця", пабудаваны на замежныя грошы

31/12/2021 - 09:26

31 снежня Аляксандр Лукашэнка паехаў у новы корпус Рэспубліканскага навукова-прктычнага цэнтра (РНПЦ) "Маці і дзіця", дзе даглядаюць дзяцей з рэкордна нізкай масай цела.

Варта зазначыць, што корпус гэты пабудаваны не на бюджэтныя грошы, а на замежныя — у рамках праекта Сусветнага банка. Інфармацыя пра гэта ёсць на сайце самога РНПЦ.

Як адзначае прэс-служба Мінздароўя, корпус быў здадзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 2021 года. "Гэта адзіны комплекс VI тэхналагічнага ўзроўню аказання перынатальнай дапамогі. Ён складаецца з аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі (з палатамі для нованароджаных дзяцей), выязной рэанімацыйна-кансультатыўнай брыгады", — кажуць у ведамстве.

Такім чынам, сённяшні піяр Лукашэнкі адбудзецца на фоне фінансавай дапамогі таго самага Захаду, які ён пастаянна крытыкуе.

Новы корпус РНПЦ пабудаваны на грошы Сусветнага банка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі