Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй

10/05/2019 - 15:29

10 траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 3 "Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй". Ён пачынае дзейнічаць адразу пасля афіцыйнай публікацыі. У адпаведнасці з дакументам, беларускія карупцыянеры ўжо не змогуць прэтэндаваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне ці на замену неадбытай часткі пакарання больш мяккім пакараннем. Урад у трохмесячны тэрмін мусіць унесці у парламент праект закона, які прадугледжвае прывядзенне Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з дэкрэтам кіраўніка дзяржавы.

Са зместам дэкрэта "Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй" можна азнаёміцца на сайце Аляксандра Лукашэнкі. Адзначаецца, што ён часовы, дзейнічае да ўступлення ў сілу закона аб унясенні зменаў у Крымінальны кодэкс.

Дарэчы, Генпракуратура з іншымі дзяржструктурамі падрыхтавала прапановы ў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй. Іх накіравалі на разгляд кіраўніку дзяржавы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі