Лукашэнка: Канстытуцыя такая, што, магчыма, грамадства не гатовае абраць жанчыну

11/10/2015 - 13:39

Падчас галасавання кіраўнік Лукашэнка распавёў, як ставіцца да таго, што ў яго саперніках — жанчына.

“Вельмі пазітыўна. Але Таццяна павінна разумець, што прэзідэнты-жанчыны могуць быць, іх жа шмат у свеце. Але ў нас у прэзідэнта паўнамоцтваў куча — ад бяспекі да эканомікі, якія пакуль чалавек у спадніцы не зможа, напэўна, выконваць. У нас Канстытуцыя такая, што, магчыма, зараз грамадства не гатовае выбраць жанчыну. Ну, ўявіце, галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Беларусі! А тое, што жанчына вылучылася, я вельмі рады, шчыра. Я аб гэтым і казаў. Гэта нармальна, калі вылучыўся чалавек, пры тым, я паназіраў, так, апазіцыянер, але не крычыць жа “На Плошчу” і “Ламаць-крушыць”. У яе ёсць сваё разуменне, як у той жа Алексіевіч. У гэтай больш глыбокае. Колькі ў нас тысяч людзей у Беларусі са сваім меркаваннем, у тым ліку, апазіцыйным, дык што я супраць іх ваяваць буду?”

Каментуючы гэта выказванне Лукашэнкі, Караткевіч назвала яго сексісцкім.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі