Лукашэнка і Пуцін раз’ехаліся — прымус да інтэграцыі застаўся?

19/07/2019 - 11:18
Кірыл Коктыш / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Сёння Беларусь у перамовах з Расіяй павінна абраць іншую стратэгію — актыўна рабіць Маскве такія прапановы, якія “ні публічна, ні непублічна немагчыма будзе адрынуць”.

“Гэта могуць быць такія прапановы, як алічбоўка прамысловасці і пратэкцыянізм для прамысловасці. Шмат якія прадпрыемствы ў Расіі будуць шчаслівыя, калі Беларусь пачне лабіраваць прамысловую палітыку і наяўнасць прамысловай палітыкі. Калі Беларусь пойдзе гэтым шляхам, то імгненна атрымае ў Расіі вялікую колькасць саюзнікаў. Але ж на гэта Мінску трэба рашыцца”, — прапануе свае варыянты дзеянняў для Беларусі палітолаг Кірыл Коктыш.

Але адважыцца на гэта вельмі складана, бо адразу знойдуцца тыя, як у Расіі, так і ў Беларусі, хто назаве такія ініцыятывы “эканамічнай ерассю” ды “абвяржэннем лібералізму” і будзе ім супраціўляцца.

Пра тое, што Расія думае найперш пра скарачэнне выдаткаў на Беларусь, а не пра яе анексію праз паглыбленне інтэграцыі, у эфіры Еўрарадыё кажа і эксперт Фонду Карнегі Балаш Ярабік. 

Пра адсутнасць у Крамля планаў анексаваць нашу краіну гаворыць і Кірыл Коктыш:

“Ліберальная тусоўка ў Маскве пра гэта [планы Крамля анексаваць Беларусь. — Еўрарадыё] шмат казала. Але гэта першая прыкмета таго, што менавіта гэта ніколі не будзе мэйнстрымам. За ўсе гады Пуціна было менавіта так. Гэта ўсё падманны след”, — перакананы палітолаг.

Падстаў не верыць экспертам няма. Не выключана, што за ўсімі апошнімі падзеямі сапраўды стаіць толькі жаданне Масквы менш выдаткоўваць на Беларусь. Але ці здымае гэта пытанне пра пагрозу незалежнасці нашай краіны?

А ў гэты час у Беларусі збіраюць подпісы пад петыцыяй з патрабаваннем дэнансаваць Дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Ініцыятарам стварэння такой петыцыі стала... дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі