Лукашэнка гаварыў пра запаветнае жаданне, цытаваў Евангелле і Караткевіча

15/01/2016 - 20:23

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь пераадолее негатыўныя наступствы сусветнага крызісу. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 15 студзеня на традыцыйным афіцыйным прыёме з нагоды старога Новага года.

Лукашэнка распавёў пра сваё запаветнае жаданне — каб 2016 год "стаў прарыўным і адкрыў новы этап развіцця краіны", каб значна павысіўся ўзровень жыцця людзей. "Веру не ў цуд, а ў нашыя сілы і здольнасці, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Мы гэта зможам калі ўсе разам будзем працаваць з поўнай аддачай і бачыць перад сабой мэту, пераадольваючы цяжкасці і складанасці, будзем ісці. І ні ў якім выпадку — не спыняцца". Кіраўнік дзяржавы ў сваім выступе цытаваў Евангелле — прытчу пра апостала Пятра, які ішоў па вадзе, пакуль не засумняваўся. Ды зрабіў выснову: трэба без сумненняў рухацца да мэты.

Таксама Аляксандр Лукашэнка сказаў некалькі слоў па-беларуску. Ён працытаваў народную мудрасць, згадаў, што славуты беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч назваў Беларусь "Зямлёй пад белымі крыламі".

Лукашэнка сёння ўручаў дзяржаўныя ўзнагароды. Падрабязна пра гэта гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі