Лукашэнка — Дзевятоўскаму: маўчы, ты як што скажаш — усё наадварот атрымліваецца

20/11/2019 - 07:59

На Алімпійскім сходзе 19 лістапада Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў абяцанні старшыні Беларускай федэрацыі лёгка атлетыкі (БФЛА) Вадзіма Дзевятоўскага

Лукашэнку не спадабаўся выступ беларускай каманды на чэмпіянаце свету. Дыялог паміж ім і Дзевятоўскім перадае tribuna.com.

Дзевятоўскі: Усё самае цяжкае ззаду.

Лукашэнка: Ой, маўчы. Ты як што скажаш — усё наадварот атрымліваецца.

Лукашэнка запатрабаваў, каб лёгкаатлеты выйшлі на пік формы да Алімпіяды, каб не паўтарылася гісторыя з Еўрапейскімі гульнямі і чэмпіянатам свету."Каб не атрымалася так, што мы на Еўрапейскіх гульнях у Мінску быццам бы выступілі, а на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы праваліліся. Так, будзем спасылацца, што духмень, і спякота, і тое, і гэта. Усё гэта было, але ўсё выступалі ў роўных умовах. Бачыце, другога піку формы не было. Ну, мы ж ведалі, што чэмпіянат свету будзе. Ад кіраўніка федэрацыі я атрымаў запэўненне, што на гэтым чэмпіянаце свету мы атрымаем медалі. Але, Вадзім, іх не было. Медалі або ёсць, або іх няма. Блізка — такога няма", — абурыўся кіраўнік дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі