Лукашэнка: Беларусь не можа не закранаць крызіс ва Украіне

30/10/2015 - 12:11

Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што існуючыя геапалітычныя рэаліі аказваюць непасрэдны ўплыў на Беларусь.

“Перш за ўсё нашу краіну не можа не закранаць крызіс ва Украіне. Мы ведаем рэжысёраў і рэальных удзельнікаў здзейсненага там дзяржаўнага перавароту і распачатай пасля гэтага вайны”.

Прэзідэнт падкрэсліў, што захоўваецца актыўнасць радыкальных нацыяналістычных груповак, якія то тут, то там імкнуцца сілавымі метадамі змагацца за перадзел сфер уплыву ў бізнэсе. Расце злачыннасць і некантралюемае распаўсюджванне зброі. Адзначаюцца спробы яго ўвозу на нашу тэрыторыю.

Разам з тым для Беларусі вельмі важна захаваць баланс адносінаў з Масквой і Кіевам.

Асаблівую трывогу выклікае нацэленасць Кіева на канфрантацыю з Масквой, якая падпітваецца звонку, кажа кіраўнік дзяржавы.

“У гэтых умовах для нас вельмі важна захаваць выпрацаваны на палітыка-дыпламатычным узроўні баланс адносінаў з Масквой і Кіевам. Пры любым развіцці сітуацыі мы не павінны быць уцягнутымі ў іх супрацьстаянне”, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Фота: belta.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі