Літоўскія мытнікі затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 2 млн еўра

06/12/2023 - 09:17

Кіроўца заявіў, што цыстэрна пустая, але літоўцы не паверылі / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Літоўскія мытнікі затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 2 млн еўра. Груз быў схаваны ў аўтацыстэрне. Падчас праверкі ў пункце пропуску ў Райгардасе рэнтгенаўскі кантроль паказаў, што яна зусім не пустая. Там знайшлі цыгарэты беларускай вытворчасці. Кіроўцу-грамадзяніна Беларусі затрымлівалі, а пасля выпусцілі пад заклад (15 тысяч еўра).

Літоўскія мытнікі дэталёва правяраюць усе без выключэння грузавыя машыны, якія ўязджаюць з Беларусі. І, як бачым, гэта дае вынікі.

facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі