Літоўскія мытнікі расказалі, што адбываецца з "кантрабанднымі аўтамабілямі" з РБ

17/11/2022 - 10:38
Адзін з аўтамабіляў, выстаўлены на аўкцыён / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Літоўскія мытнікі расказалі, што адбываецца з "кантрабанднымі аўтамабілямі" з Беларусі (звычайна іх затрымліваюць з кантрабанднымі цыгарэтамі). Іх прадаюць на аўкцыёнах. Як піша літоўская Мытная крымінальная служба, дзясяткі аўтамабіляў прададуць у канцы лістапада — у снежні 2022-га. Гэта і легкавікі, і грузавікі. Новыя ўладальнікі абавязаныя ліквідаваць выяўленыя ў машынах схованкі.

https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі