Лідары Еўрасаюза дамовіліся працягнуць санкцыі супраць Расіі

15/12/2016 - 18:51

Еўрасаюз вырашыў яшчэ на шэсць месяцаў працягнуць санкцыі супраць Расіі, перадае РБК са спасылкай на Reuters.

Па словах дыпламатаў, такое рашэнне было чаканым і прадказальным. Фармальны працэс па працягу санкцыяў супраць абароннага, энергетычнага і фінансавага сектараў Расіі пачнецца на наступным тыдні.

Цяперашнія санкцыі мусілі скончыцца 31 студзеня 2017 года. Днямі канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд выказаліся за падаўжэнне санкцыяў. Па іх словах, у сітуацыі ва Украіне няма істотнага прагрэсу. Да таго ж, не была выкананая галоўная ўмова зняцця санкцый — выкананне мінскіх пагадненняў. Па словах Аланда, санкцыі трэба падаўжаць, пакуль мінскія пагадненні не будуць рэалізаваныя.

Эканамічныя санкцыі супраць Расіі Еўрасаюз увёў пасля далучэння Крыма — у сакавіку 2014 года. З таго часу яны неаднаразова падаўжаліся.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі