Паводле мадэляў, лета можа быць вельмі спякотным.
Гэтае лета ў Беларусі рызыкуе стаць адным з самых засушлівых і спякотных за ўсю гісторыю назіранняў. Прычым надвор’е будзе анамальным не толькі ў нашай краіне ці ў Еўропе, але і ў Амерыцы. Прычына — у такім кліматычным феномене, як Эль-Нінья, які ўзнікае ў сярэднім раз на пяць гадоў. Аднак у 2026 годзе, папярэджваюць кліматолагі, можна казаць пра “супер Эль-Нінью”.
Калі вывучаць прагнозы Climate Impact Company і еўрапейскіх кліматолагаў з ECMWF, адразу хочацца бегчы ў краму па вентылятар і гадавы запас вады.
З-за “супер Эль-Ніньі” ў нашым рэгіёне Еўропы тэмпература паветра будзе стабільна трымацца на некалькі градусаў вышэй за кліматычную норму. Праблема ў тым, што лета абяцае быць вельмі засушлівым — гэта значыць, магчымасці перадыхнуць дзякуючы дажджам амаль не будзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут