Легальныя стэйкі “з кроўю” рэстараны пачнуць гатаваць на пачатку сакавіка

20/02/2017 - 16:31

6 сакавіка набываюць моц новыя “Санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні для аб'ектаў грамадскага харчавання”. Адпаведная пастанова была падпісаная міністрам аховы здароўя яшчэ 10 лютага. Таму, калі 14 лютага Аляксандр Лукашэнка выказаў здзіўленне існуючымі санітарнымі нормамі, ён ведаў, што гэтыя правілы ўжо змяніліся. Тым не менш выказаўся пра тое, чаму мяса, яйкі і малако даводзіцца захоўваць у розных лядоўнях.

"У пераважнай большасці людзей халадзільнік адзін. І нічога, ніхто не атруціўся. Малако сёння запакаванае як след. Яно ніякага ўплыву не аказвае", ― кажа кіраўнік краіны. ― Не трэба нічога ўскладняць. Можа быць, хтосьці не ведае, але, каб прыгатаваць простыя дранікі, рэстаранам трэба мець як мінімум некалькі памяшканняў. Таму яны сёння вымушаныя гатаваць нацыянальную страву з замарожаных паўфабрыкатаў замежнай вытворчасці".

З гэтай нагоды Еўрарадыё пагутарыла са старшынёй гільдыі кухараў Аляксандрам Чыкілеўскім, які прааналізаваў старыя і новыя нормы. Ці давядзецца і далей мець 27 памяшканняў на траіх супрацоўнікаў, ці можна будзе гатаваць стэйк і тар-тар і ці паўплывае гэта на кошты страваў, вы можаце пачуць тут:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі