Лебядок: ператварыцца з “тутэйшых” у беларусаў — такога шляху для нас зычу

22/07/2021 - 10:17

22 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — ваенны эксперт Ягор Лебядок.


У нас няма ні “новай”, ні “старой” Беларусі. Беларусь была, ёсць і будзе адзіная ў сваім непарыўным развіцці. Як нельга падзяляць беларусаў на “ябацек” і “нашых”. Усе гэтыя людзі — нашы, і іншых людзей у нас няма. І калі гаварыць пра рэвалюцыю, то яна павінна адбыцца найперш у нас саміх. У нашым усведамленні сябе як нацыі і ў фармаванні культурных і палітычных эліт. Эліт, якія будуць сапраўды беларускімі і народнымі.  Эліт, якія зоймуцца вырашэнем самай галоўнай на сёння задачы — асветай людзей, перакананы Ягор Лебядок. 


Пра тое, што з сябе ўяўляе сённяшняе беларускае войска, пра каштоўнасць незалежнасці і яе абарону, а таксама пра асвету як самую важную на сёння задачу мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ягорам Лебядком

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі