Квіткі ў Польшчу таннеюць. / Тэлеграм
Польскія пункты пропуску "Кузніца‑Беластоцкая" і "Баброўнікі" адчыняцца 17 лістапада ў 02:00 па беларускім часе. Для аўтобусаў пакуль будзе даступны толькі другі з іх, але на гэтым фоне ўжо таннеюць квіткі ў Польшчу.
Як паведамляе сэрвіс "Атлас Бас", ужо 17 лістапада частка аўтобусаў з Гродна ў Беласток паедзе менавіта праз "Баброўнікі". У выніку маршрут з Гродна ў Беласток скараціцца на некалькі соцень кіламетраў, а таксама скараціцца час у дарозе. Зараз па раскладзе такі рэйс можа заняць усяго тры гадзіны.
Цяпер такая паездка абыдзецца ў 100 рублёў замест 150. А да Варшавы ўжо можна даехаць за 130 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут