Кваліфікацыю адваката, які абараняе Пачобута, прызналі "не цалкам адпаведнай"

02/11/2021 - 11:28

Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці прызнала "не цалкам адпаведнай патрабаванням заканадаўства" кваліфікацыю Аляксандра Бірылава. 

Бірылаву далі паўгода на выкананне рэкамендацый камісіі, паведамляе прэс-служба Мінюста. Пасля гэтага ён будзе павінен зноў прайсці атэстацыю. Ліцэнзіі яго не пазбавілі.

Бірылаў абараняе інтарэсы палітвязня Анджэя Пачобута — актывіста непрызнанага Саюза палякаў.

У Беларусі цягам апошняга года адвакатаў, якія ўдзельнічаюць у палітычных працэсах, нярэдка пазбаўляюць ліцэнзій. напрыклад, пазбавілі ліцэнзій адвакатаў Віктара Бабарыкі, падчас судовага працэсу без адваката застаўся Сяргей Ціханоўскі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі