Курсы долара і еўра 26 жніўня знізіліся

26/08/2016 - 12:37

У пятніцу, 26 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара гэтым разам знізіўся — з 1,9571 да 1,9511 беларускага рубля, еўра таксама патаннеў —  з 2,2068 да 2,2022 рубля. Вырас і курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0156 беларускага рубля (у чацвер — 3,0141).

Беларускі рубель вырас да кошыка валют на 0,13%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 25 жніўня курс доллара вырас — з 1,9522 да 1,9571 беларускага рубля, еўра павялічыўся з 2,2030 да 2,2068 рубля. Вырас і курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0141 беларускага рубля (у сераду — 3,0056).

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі