Курс долара ў Беларусі ў чацвер вырас на 28 рублёў

17/12/2015 - 09:59

У чацвер, 17 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 28 рублёў — да 18 338, курс еўра знізіўся на 130 і складае 19 915 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 259,87 да 259,92 беларускага.

Агулам курс рубля ў адносінах да кошыка валют вырас на 0,14%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 16 снежня курс долара вырас на 20 рублёў — да 18 310, курс еўра знізіўся на 144 і складаў 20 045 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 258,26 да 259,87 беларускага.

Фота: belrynok.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі