Курс долара ў Беларусі панізіўся на 40 рублёў

12/10/2015 - 11:18

12 кастрычніка адбыліся чарговыя таргі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Так, курс долара панізіўся на 40 рублёў — да 17 162. Еўра патаннеў на 7 рублёў — да 19 439. Вырас толькі расійскі рубель — на 0,39 беларускага, і ў выніку яго курс склаў 280,24 рубля.

Як інфармуе Нацбанк, рубель умацаваўся да кошыку валют на 0,02%.

У пятніцу, 9 кастрычніка, курс долара знізіўся на 136 рублёў і склаў 17 202 рублёў, еўра патаннеў на 100 рублёў — да 19 446, курс расійскага рубля вырас з 277,98 да 279,85 беларускага.

Фота: investments.academic.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі