Курс долара ў Беларусі 23 траўня вырас

23/05/2018 - 13:05

У сераду, 23 траўня, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША вырас пасля ўчорашняга зніжэння — з 1,9898 да 1,9972 беларускага рубля. Курс еўра працягвае змяншацца — з 2,3470 да 2,3425 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2464 беларускага (у аўторак — 3,2471).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі