Кулеба: Лукашэнка можа "пераслаць" мігрантаў ва Украіну

14/09/2021 - 14:49

У Кіеве заклапочаныя станам мяжы Украіны з Беларуссю. Пра гэта ў інтэрв'ю брытанскаму выданню Independent заявіў кіраўнік МЗС Украіны Дзмітро Кулеба.

"Шчыра кажучы, цяпер у нас праблема, паколькі мы недастаткова інвеставалі ў мяжу, — кажа Кулеба. — Цяпер мы глядзім на гэта і бачым гэта як ідэальную ўразлівасць для дыверсійных груп або мігрантаў, якіх [Аляксандр] Лукашэнка можа пераслаць".

Дагэтуль мігранты з краін Азіі і Афрыкі штурмавалі з тэрыторыі Беларусі межы з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Аднак пасля таго, як гэтыя краіны ўзмацнілі ахову мяжы, у ЕС гэтым шляхам трапляюць толькі адзінкі, большасць мігрантаў застаецца ў нашай краіне. Іх колькасць замежнымі экспертамі ацэньваецца ў тысячы чалавек. Канцлер Германіі Ангела Меркель падчас наведвання Польшчы назвала крызіс з мігрантамі на ўсходняй мяжы ЕС "гібрыднай атакай" з боку Беларусі і заклікала афіцыйны Мінск "адумацца". Адказам Бруселя на дзеянні ўладаў Беларусі могуць быць новыя санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі