Крамы H&M могуць з’явіцца не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах

11/09/2019 - 19:28

Шведская кампанія H&M можа адчыніць свае крамы не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах. Пра гэта ў Twitter 11 верасня напісаў пасол Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык.

“Канкурэнцыя на рынку ўзрасце, — адзначыў дыпламат. — Сёння размаўлялі пра інвестыцыйныя планы шведскага брэнда і прапаноўвалі прыглядзецца да вытворчасці і закупак у Беларусі. Шанец ёсць, для нас гэта прыярытэт”.

Адкрыццё першай крамы ў Мінску запланавана на 28 верасня ў ТРЦ Galleria Minsk.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі