Колькасць працуючых беларусаў за год зменшылася на 39,4 тысячы чалавек

28/10/2017 - 09:56

Колькасць працуючых беларусаў за год зменшылася на 39,4 тысячы чалавек. Гэта вынікае са справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Паводле дадзеных Белстата, у верасні 2016 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 мільёны 386,5 тысячы чалавек, а сёлета ў верасні іх засталося 4 мільёны 347,1 тысячы.

Паводле Міністэрства працы, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец верасня 2017 года склала 27,3 тысячы чалавек (год таму было 40,3 тысячы). Такім чынам, узровень афіцыйнага беспрацоўя быў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

У верасні на працу прынялі болей людзей, чым звольнілі — 69 016 чалавек супраць 61 365.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі