Кіраўнік МЗС Літвы: прапануем ЕС зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць РБ

23/11/2022 - 14:48
На літоўска-беларускай мяжы / Delfi

Літва прапануе Еўрасаюзу зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Беларусі. Прычына — міграцыйны крызіс на мяжы, які не спыняецца. Вінаватым у ім па-ранейшаму лічыцца афіцыйны Мінск.

"Думаю, мы абавязкова падымем гэтае пытанне, — цытуе словы кіраўніка МЗС Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса Delfi. — Гэта яшчэ адна глава ў грубых парушэннях правоў чалавека, якія мы назіраем у Беларусі. Мы і раней ўздымалі гэтыя пытаньні, але я думаю, што і гэты этап мы не ўпусцім з-пад увагі".

Раней міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ паведаміла, што мігранты спрабуюць трапіць у Літву з Беларусі ў халоднае надвор'е нават басанож. Сцвярджаецца, што ў лістападзе іх утрымлівалі ў намётавых мястэчках на беларускім баку, а ў людзей не было цёплай вопраткі. Літоўскія памежнікі выдаюць ім цёплае адзенне і абутак, але не прапускаюць у Літву.

У Вільні лічаць, што "гібрыдная атака" рэжыму Аляксандра Лукашэнкі працягваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі