Кіраўнік МЗС Латвіі бачыць перспектыву ў адносінах Беларусі і ЕС

19/07/2017 - 11:22

Адносіны Беларусі і Еўрапейскага саюза маюць перспектывы, але вялікага прарыву ў іх чакаць не варта. З такой заявай перад журналістамі выступіў 19 ліпеня кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс. Перад гэтым у яго адбыліся перамовы ў Мінску з міністрам замежных спраў нашай краіны Уладзімірам Макеем.

"Я бачу перспектыву, але не чакайце прарыву. Будзе яшчэ шмат спрэчак, будзе яшчэ шмат дыскусій. І гэта нармальна", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка латвійскай дыпламатыі.

Рынгкевічс мяркуе, што шэраг пытанняў у адносінах Беларусі і Еўрасаюза нельга вырашыць так хутка, як хацелася б. Пры гэтым дыпламат дадаў, што прагрэс ва ўзамеаадносінах ёсць і ён будзе працягвацца.

Таксама кіраўнік МЗС Латвіі адзначыў, што Беларусь — адна з дзяржаў, якія не заключылі рамачнае двухбаковае пагадненне з ЕС. Таму ў гэтым напрамку яшчэ трэба будзе працаваць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі