Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дамінік Рааб лічыць недапушчальным, каб беларускія ўлады працягвалі жорстка абыходзіцца з Раманам Пратасевічам. Так ён адрэагаваў на ўчорашнюю прэс-канферэнцыю з удзелам затрыманага блогера.
"Учорашняя пастановачная прэс-канферэнцыя, на якой Раман, відавочна, знаходзіўся пад ціскам, паказвае, што нападкі рэжыму Лукашэнкі на правы чалавека выйшлі на новы, яшчэ больш страшны, узровень", — напісаў ён у Твітары.
Рааб заклікаў афіцыйны Мінск вызваліць Пратасевіча і забяспечыць свабоду СМІ ў Беларусі.
Як распавядала Еўрарадыё, гэтую прэс-канферэнцыю 14 чэрвеня асудзіў і міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс. Па яго словах, яна "нагадвае горшыя прыклады сталінскай мінуўшчыны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут