Кіраўнік МЗС Брытаніі: Расія можа быць вінаватай ў ваенных злачынствах у Сірыі

25/09/2016 - 13:36

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан у тэлеэфіры ВВС агучыў шэраг абвінавачванняў у бок Расіі. У нядзельнай ранішняй праграме "Шоу Эндру Мара" ён заявіў, што Крэмль вінаваты ў зацягванні і ўзмацненні сірыйскай вайны.

"Рэжым Пуціна не проста, так бы мовіць, дае ў рукі Асаду рэвальвер. У некаторых выпадках ён сам страляе з рэвальвера. Самі рускія ў гэтым удзельнічаюць. Нам трэба паглядзець, ці быў выбар цэлі (гуманітарнай калоны ААН) зроблены з веданнем таго, што гэта цалкам нявінныя грамадзянскія цэлі. Калі гэта так, то гэта ваеннае злачынства ", – заявіў міністр.

У панядзелак на мінулым тыдні ў ваколіцах Алепа ў выніку авіяналёту была знішчана аўтакалона – 31 грузавік з гуманітарнай дапамогай. Пры гэтым загінула каля 20 чалавек. Крэмль адмаўляў дачыненне Расіі да атакі на гуманітарны канвой.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі