Каліноўцы, ілюстрацыйнае фота / t.me/KalinouskiPolk
Невядомыя збіраюць звесткі пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Пры гэтым яны прыкрываюцца імем журналіста Змітра Панкаўца. Пра гэта ён сам паведаміў у сацсетках.
"На ўдаву загінулага ваяра Васіля "Дзіра" Рапіцкага выйшаў чалавек, падпісаны ў тэлеграме, як "Зміцер Панкавец", з просьбай на інтэрв'ю. Святлана зацікаўленая, каб памяць пра яе мужа жыла, таму пагадзілася на размову. Інтэрв'юер ціснуў на тое, што офіс Святланы Ціханоўскай нічога не робіць для добраахвотнікаў. Чакаў, каб тое ж казала і ўдава Дзіра", — расказвае Панкавец.
Таксама суразмоўца папрасіў у яе кантакт беларускага байца Аляксандра Клачко, які ваяваў у складзе палка Каліноўскага.
"Саша асцярожна спытаў у мяне, ці хачу я з ім пагутарыць пра Дзіра. Кажу, ты мяне з кімсьці паблытаў. І навошта мне прасіць твой кантакт, калі мы з табой і так пастаянна камунікуем. На гэтым яны, відавочна, пралічыліся", — дзеліцца падрабязнасцямі журналіст.
Панкавец заяўляе, што лічыць важным апублічыць гэтую правакацыю. На яго думку, так дзейнічаюць спецслужбы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут