Ганна Курыс / ПЦ "Вясна"
Беларус напісаў данос на дзяўчыну пасля таго, як яна адмовілася з ім сустракацца. Паводле Ганны Курыс, ён адкрыта пагражаў даносам, заяўляючы, што ведае пра захаваныя ў яе архіве Instagram сторыс. Спачатку яе затрымалі паводле адміністрацыйнага артыкула, але праз паўгода справа атрымала крымінальны працяг — следчыя спаслаліся на публікацыі ў сацсетках, знойдзеныя ў архіве.
Ганна мяркуе, што фактычна пакаралі яе за антываенную пазіцыю.
У 2020 годзе ёй было 17 гадоў, яна не ўдзельнічала ў акцыях, аднак спадзявалася, што справа абмяжуецца "хатняй хіміяй". Замест гэтага суд прызначыў рэальны тэрмін.
"Калі мяне пасадзілі, я зразумела, што раскажу наогул усё", — кажа яна.
Ганна была вызваленая і дэпартаваная з Беларусі ў снежні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут