Хапун на аграсядзібе ў Брэсцкай вобласці: мінімум 5 затрыманых

11/06/2023 - 16:02
Аграсядзіба "Стулы" на Пружаншчыне

У праваабаронцаў з "Вясны" з'явілася інфармацыя пра хапун на аграсядзібе "Стулы" ў вёсцы Стойлы Брэсцкай вобласці. Папярэдне — там мінімум пяцёра затрыманых. Яны знаходзяцца ў Пружанскім РАУС і чакаюць суда ў панядзелак па "экстрэмісцкім" артыкуле.

Паводле інфармацыі ад неназванай крыніцы, якая патрабуе пацвярджэння, затрыманні маглі прайсці падчас ці пасля батлеечнага спектакля, якія ладзяцца на аграсядзібе.

Днямі ў "Стулах" праходзіла выязное пасяджэнне рабочай групы па развіцці аграэкатурызму ў Брэсцкай вобласці. Гаспадары сядзібы Аляксандр і Ларыса Быцко паказалі чыноўнікам батлеечны спектакль пра ката, піша мясцовая раёнка. І вось на табе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі