КДБ рыхтуе правакацыі на заходняй і паўднёвай межах Беларусі — Сахашчык

07/04/2023 - 19:55
Вайскоўцы ў лясах Беларусі / t.me/modmilby/

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў справе абароны і нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык распавёў "Белсату", што валодае інфармацыяй аб планах Аляксандра Лукашэнкі па далейшай мілітарызацыі сітуацыі ў Беларусі і павышэнню ўзроўню агрэсіі да краін-суседзяў. Паводле яго слоў, рэжым рыхтуецца да правакацыйных дзеянняў на дзяржаўных межах Беларусі.

"Вядома, што КДБ даўно распрацаваў план правакацыі на заходняй і паўднёвай мяжы, напрыклад, у сувязі з вясновым наступленнем УСУ або з правядзеннем саміту NATO ў Вільні 11-12 ліпеня", — кажа Сахашчык.

Для патрыётаў у Беларусі і па-за яе межамі адзінай правільнай рэакцыяй на такія нервовыя і правакацыйныя дзеянні рэжыму можа быць толькі рост гатовасці даць адказ агрэсіі, падкрэслівае Валерый Сахашчык. Паводле яго слоў, "суседнія краіны ўжо таксама разумеюць логіку агрэсара, якой кіруецца Лукашэнка". "Адпаведна, расце наша гатовасць да адбіцця гэтай агрэсіі ў любой яе форме, — працягвае прадстаўнік АПК. — У гэтым могуць удзельнічаць беларусы як на гэтым баку мяжы, так і на тэрыторыі, якую пакуль яшчэ кантралюе рэжым".

t.me/modmilby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі