КДБ адмовіўся паказаць БАЖу спіс аб’ектаў, якія нельга фатаграфаваць (дакумент)

09/06/2017 - 16:35

Журналістам не паведамяць пералік асабліва рэжымных і рэжымных аб’ектаў, якія ў Беларусі забаронена фатаграфаваць. Спіс такіх аб'ектаў Беларуская асацыяцыя журналістаў прасіла паведаміць у Саўміна. Аднак запыт быў перанакіраваны ў Камітэт дзяржбяспекі, які адмовіўся падаць такі спіс. 

Як гаворыцца ў афіцыйным адказе за подпісам першага намесніка старшыні КДБ Ігара Сяргеенкі, гэтыя звесткі лічацца інфармацыяй, прадастаўленне якой абмежавана.

Прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі назваў адказ з КДБ "нонсэнсам прававой сістэмы", бо журналісты не могуць нават даведацца спіс аб’ектаў, якія ім забаронена фатаграфаваць і здымаць на відэа.

У Беларусі рэгулярна здараюцца канфлікты, звязаныя з забаронай рабіць фота- і відэаздымкі пэўных аб’ектаў. Часцяком міліцыя ды супрацоўнікі аховы заяўляюць, што той ці іншы аб’ект з’яўляецца рэжымным. Але праверыць гэта немагчыма.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі