Банкамат, ілюстрацыйнае фота
На тэрыторыі Еўрасаюза перасталі працаваць карткі Visa, якія выпусцілі "Альфа-Банк" і "Белгазпрамбанк". Пра гэта беларускія банкі паведамілі ў сваіх телеграм-каналах.
У "Альфа-Банку" паведамілі, што абмежаванне па картках звязанае з міжнароднымі санкцыямі: "Мы атрымалі апавяшчэнне пра тое, што з 18 сакавіка нашы карпакарткі Visa перасталі працаваць у ЕС, а таксама ў Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Нарвегіі. У лісце сказана: гэта звязана з санкцыямі".
У банку кліентам параілі карыстацца карткамі Mastercard. Яе можна аформіць анлайн ці замовіць пластыкавую ў мабільным і інтэрнэт-банку для бізнесу. Пры гэтым ва ўстанове перасцерагаюць: "Улічвайце, што прывязаць карпакартку "Альфы" да Apple Pay не атрымаецца. Карпакарткі Visa "Альфа-банка" працягнуць працаваць у Беларусі і іншых краінах, акрамя ЕС, Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна і Нарвегіі".
"Белгазпрамбанк", паведаміўшы пра абмежаванне, накладзенае на карткі, дадаў: "На тэрыторыі Беларусі, а таксама за яе межамі (за выключэннем краін Еўрасаюза) працаздольнасць картак Visa "Белгазпрамбанка" не мяняецца". Таксама ў банку кажуць, што ў стандартным рэжыме працягне дзейнічаць сэрвіс наведвання залаў аэрапортаў па праграме Dragon Pass.
У краінах ЕС банк раіць выкарыстоўваць карты Mastercard.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут