Карнавал у Кёльне пройдзе пры ўзмоцненых мерах бяспекі

02/02/2016 - 02:13

Традыцыйны гарадскі карнавал у Кёльне сёлета пройдзе ва ўмовах павышаных мер бяспекі. Прычынай называюцца масавыя напады мігрантаў на жанчын у навагоднюю ноч. Пра такую заяву мэра горада Генрыэты Рекер паведамляе BBC.

Традыцыйны штогадовы карнавал пачнецца ў Кёльне ў чацвер і працягнецца шэсць дзён. Бяспеку на свяце, па словах гарадскіх чыноўнікаў, будуць арганізоўваць да двух тысяч паліцэйскіх.

На вуліцах горада паставяць дадатковыя камеры назірання. У прыватнасці, іх усталююць на плошчы галоўнага вакзала, дзе адбылася большая частка навагодніх нападаў.

Дарэчы, гарадская пракуратура Кёльна абвясціла ўзнагароду ў дзесяць тысяч еўра за любую інфармацыю, якая прывядзе да апазнання або дапаможа злавіць вінаватых у нападах на жанчын.

Агулам паліцыя атрымала 652 заявы ў сувязі з нападамі, 331 з іх тычыцца нападаў на сэксуальнай глебе. У двух выпадках гаворка ідзе пра згвалтаванне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі