Капітан “Крумкачоў” дыскваліфікаваны за наўмыснае траўмаванне саперніка

02/07/2016 - 13:24

Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола дыскваліфікаваў ключавога гульца “Крумкачоў” Філіпа Іванова на сем матчаў. Да яго прымянілі артыкул 69.4 Дысцыплінарнага кодэксу — за наўмыснае траўмаванне саперніка.

Інцыдэнт адбыўся на матчы 14 тура, які “вароны” гулялі ў гасцях у брэсцкага “Дынама”. У першым тайме пры ліку 2:0 на карысць мінчан Іваноў разбіў нос абаронцу брэстаўчан Аляксандру Новіку і атрымаў наўпроставую чырвоную картку.

“Крумкачы” яшчэ маюць 10 дзён на падачу апеляцыі. Пытанне аб дыскваліфікацыі Іванова разглядалася без яго ўдзелу — яму адмовілі ў асабістай прысутнасці.

Адразу пасля заканчэння матчу ён прынёс прабачэнні Аляксандру Новіку і заявіў, што зрабіў гэта ненаўмысна. Пацярпелы ў сваю чаргу паведаміў, што не трымае злосці на саперніка і гэта быў проста “гульнявы момант”, піша Прессбол.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі