Кантрабандныя цыгарэты везлі з Беларусі ў Расію пад прыкрыццём металалому

31/05/2022 - 18:52

Кантрабандныя цыгарэты везлі з Беларусі ў Расію пад прыкрыццём металалому, паведамляе customs.gov.ru. У грузавіку іх знайшлі смаленскія мытнікі. Яны налічылі больш за 250 тысяч пачкаў цыгарэт на 15 млн расійскіх рублёў.

Паводле дакументаў, у машыне з Мінска ў горад Вяліж Смаленскай вобласці везлі металічныя пласціны. Але насамрэч іх там не было — у грузавік накідалі металалому.

customs.gov.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі