Кантактная група па Украіне зноў не падпісала пагадненне аб узбраеннях

08/09/2015 - 19:32

Кантактная група па сітуацыі на ўсходзе Украіны чарговым разам не змагла парафіраваць пагадненне па адводзе ўзбраенняў калібрам да 100 міліметраў у зоне ваеннага канфлікту на Данбасе. Прадстаўнік Кіева на перамовах Леанід Кучма пакідае Мінск, паведамляе ria.ru са спасылкай на крыніцу на перамовах.

Сустрэча Кантактнай групы і падгрупаў праходзіла ў аўторак у “Прэзідэнт-гатэлі”. Пры гэтым падгрупа па бяспецы плануе працягнуць сваю працу ў сераду, 9 верасня, інфармуе БЕЛТА.

Наступная сустрэча кантактнай групы пройдзе ў Мінску 22 верасня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі