"Кандыdating" — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У шостым выпуску праграмы — самавылучэнка, адна з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова. Чаму дзяўчына не стала рабіць кар’еру ў праваахоўных органах і занялася палітыкай? Чаму пайшла супраць рашэння партыі, якая вылучыла ў "адзіныя кандыдаты" Паўла Севярынца? Ці можна перамагчы на выбарах, калі не ісці да канца? Што важней: асабістае шчасце ці палітычная дзейнасць? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.
Трансляцыя пачнецца тут і ў сацсетках Еўрарадыё а 13-й па мінскім часе. Яе можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
35-гадовая Вольга Кавалькова скончыла Акадэмію МУС Беларусі, юрыстка. Паралельна з першай вышэйшай адукацыяй атрымала спецыяльнасці "Бухгалтар" і "Палітолаг". У БХД з 2011 года. Працуе галоўным бухгалтарам у жыллёва-будаўнічым спажывецкім кааператыве Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут