Канапацкая ўнесла ў парламент праект закона аб гарантыях былому прэзідэнту

27/11/2019 - 12:37

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая ўнесла на разгляд у парламент законапраект аб гарантыях былому прэзідэнту Беларусі. 

Як тлумачыць сама дэпутатка, сёння ў беларускім заканадаўстве ёсць значны прабел у пытаннях пераемнасці і змяняльнасці ўлады. Таму яна прапануе прыняць закон "Аб гарантыях Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, і членам яго сям'і".

Яна прапануе захаваць за экс-прэзідэнтам і яго сям'ёй медабслугоўванне на ранейшым узроўні, прызначыць высокую пенсію членам сям'і экс-прэзідэнта пасля яго смерці. Экс-прэзідэнту прапаноўваецца пакінуць адну з дзяржаўных рэзідэнцый, а таксама ўрадавую сувязь. 

Канапацкая прапаноўвае даць экс-прэзідэжнту гарантыі недатыкальнасці і пазбавіць яго ад адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу за дзеянні, учыненыя падчас прэзідэнцтва. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі